Навошта вывучаць гісторыю?
Добра памятаю, як ва ўзросце каля 11 гадоў, калі ў меня пачыналася больш-меньш сур’ёзнае вывучэнне гісторыі ў школе, я задаваў пытанне: «А навошта вывучаць гісторыю? Якая ад яе карысць? Вось матэматыка навучыць мяне лічыць, беларуская ды расейская мовы – граматна пісаць, геаграфія ды фізіка могуць спатрэбіцца калі-небудзь ў жыцці. А гісторыя… які ад яе прок? Гэта ж ўсё так даўно было!»
Праз некалькі гадоў, калі ў мяне ўжо змяніўся не адзін выкладчык гісторыі, я сам пачаў ёй цікавіцца. Упэўнены, што калі цікава і разгорнута выкладаюць гісторыю, выкарыстоўваючы пры гэтам не толькі афіцыйную прапагандысцкую літаратуру, але і спасылаючыся на іншыя крыніцы, навука гісторыя становіцца як меньш проста цікавай гісторыяй, аповедам, які насамрэч калісць меў месца.
Яшчэ праз некаторы час, ўжо ў старэйшай школе, да меня прыйшла зацікаўленнасць палітыкай, якая выклікала яшчэ большую цягу да гісторыі: я пачаў адшукваць і спазнаваць хвалюючыя і сакрытыя дэктатарскай ідэялогіяй файкты з сачуснай гісторыі ад пачатку першай міравой і да аналітыкі апошніх прэзідэнскіх выбараў у Беларусі. Акрамя простай зацікаўленасці ў тым, што калісці адбывалася (і, часам, нават не так даўно) і аб чым расказывае гісторыя, з’явілася так сама пакрыўджанае адчуванне таго, што меня падманваюць,.. а быць падманутым нікому не хочацца.
Але і гэта не адказ на недаўменнае пытанне дзяцінства.
Падчас нядаўняй паездкі ў Летуву, а таксама праз Інтэрнэт-камунікацыю з грамадзянамі некаторых западных краін, я неадначасова чуў меркаванне, якое, напрыкад, магло гаворыць: «Ну і што з таго, што ў вас Лукашэнка – дыктарар? Затое ў вас чысціня паўсюль.» Ад гэтакага ўзнясення чысціні на вуліцах, знашняга лоску, які зроблены для прыкрыцця крывавых ранаў грамадства, на вышэйшую ступень за дэмакратыю, уладу народа і права кожнага на асабістае меркаванне, яго абарону і выказванне, мне станавілася крыху не па сабе і спачатку я нават не знаходзіў для сабе, што адказаць.
Кашенше, гэта адно з найбольш абсурдных супрацьстаўленняў, якія мне давялося чуць. Былі і тыя, якія супрацьстаўлялі недахопам аўтарытарызма яго сумніўныя дадатныя бакі накшталт «парадку».
Насамрэч, «што маем – не захоўваемы, а страціўшы – плачам.» Яны яшчэ (ужо?) не захоўваюць, а мы ўжо (ўжо зноў?) 15 гадоў плачам. Мы ж мелі так званы «разгул дэмакратыі» ў пачатку 90-х, калі я яшчэ і слова «дэмакратыя» вымавіць не мог. Як нечакана атрымалі, так і не заўважылі, як згубілі.
Жыццё пры дыктытуры, як Фашысцкая Нямеччына, СССР, КНР, Паўночная Карэя і больш легкіх яго формах, як сучасныя Беларусь ды Расея, можа поўнасцю маральна забіць цэлыя пакаленні людзей, давесці іх да такога стану, пры якім іх больш ніколі не будзе хваляваць пытанне свабоды, бо яны назаўсёды застануцца запалоханымі альбо зацікаўленымі адзіным пытаннем здабыцця ежы на заўтра. З другога боку, перажыў гэта людзі атрымліваюць своеасаблівы вопыт, прэшчэпку дэмакратыі, засцярогу ад таго, чаго ніколі не трэба дапушчаць зноў.
Гісторыя – гэта не навука, гэта вопыт нашых продкаў, якія перажылі значна больш за нас і запісалі гэта на сцянах пячор, гліняных таблічках, папірусе, у старажытных рукапісах і хроніках, у пактах, дагаворах, дэкларацыях, зафіксавалі на фота, відэа, аўдыё, а так сама пакінулі для нас такія жудасныя помнікі як, напрыклад, Хатынь і Курапаты у Беларусі.
Адказ на пытанне дзяцінства прыйшоў сам. Вучыць гісторыю – значыць вучыцца на памылках продкаў, даведвацца пра тое, што яны калісці зрабілі не так і ад чаго, жадаючы лепшай будучыні для нашчадкаў, засцярагаюсь нас праз бязконцыя крыніцы гістарычных ведаў.




